Аб імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права і дзейнасці Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа

Сёння з супрацоўнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі адбылася размова на тэму імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права (МГП) і дзейнасці Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

"Спектр праблем, звязаных з рэалізацыяй міжнародных абавязацельстваў, якія вынікаюць з Жэнеўскіх канвенцый 1949 года і Дадатковых пратаколаў да іх 1977 года, а таксама іншых міжнародных дагавораў у галіне гуманітарнага права вельмі шырокі і патрабуе каардынацыі дзейнасці многіх зацікаўленых органаў дзяржавы ў гэтай сферы. У мэтах садзейнічання гэтаму працэсу 19 верасня 1997 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па імплементацыі МГП пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра юстыцыі", - растлумачыў Аляксандр Басалыга, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі, у час лекцыі.

Ён таксама адзначыў, што Камісія, з'яўляючыся дзейсным механізмам імплементацыі ў нацыянальнае заканадаўства норм МГП, займае адно з вядучых месцаў сярод такіх утварэнняў, і яе дзейнасць высока ацэньваецца Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа.

Як Сакратар Камісіі, Аляксандр Яўгенавіч таксама ўдакладніў, што функцыі Сакратарыята ўскладзены непасрэдна на ўпраўленне міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках лекцыі слухачы даведаліся пра паўнамоцтвы нацыянальнай камісіі па імплементацыі МГП, кірунках і прынцыпал яе дзейнасці.
уверх