Пытанні здзяйснення натарыяльных дзеянняў і рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану службовымі асобамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі абмеркаваны ў рамках анлайн-семінара

Міністэрства юстыцыі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану консульскімі ўстановамі і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь, каардынуе іх дзейнасць па выкананню заканадаўства аб натарыяце, аказвае метадычную дапамогу і распрацоўвае меры, накіраваныя на ўдасканальванне правапрымяняльнай практыкі.

7 верасня 2022 г. у рамках аказання консульскім службовым асобам метадычнай дапамогі праведзены анлайн-семінар па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў і рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Міністэрства замежных спраў, натарыяту, а таксама службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

У рамках правядзення семінара абмеркаваны практычныя аспекты сведчання шлюбных дагавораў, дагавораў дарэння, даверанасцей, згод,                                      правiльнасцi копій дакументаў і выпісак з іх, правiльнасцi подпісу перакладчыка, правiльнасцi перакладу дакумента.

Таксама ў рамках семінара абмеркаваны важныя аспекты рэгістрацыі нараджэння, скасавання шлюбу, перамены імя, унясення змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісу акта, атрымання даведак аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу.

Правядзенне навучальных мерапрыемстваў падобнага фармату з'яўляецца важным інструментам павышэння якасці натарыяльнага абслугоўвання і рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану службовымі асобамі загранустаноў.

уверх