Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні да Дня народнага адзінства

17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.

Прапановы заснаваць гэтае свята прагучалі на VI Усебеларускім народным сходзе. Менавіта 17 верасня 1939 г. пачаўся Польскі паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным прававым кансультаванні.

Інфармацыю аб бясплатных кансультацыях можна атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, у натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях нашай краіны.

Падрабязнасці аб маючай адбыцца акцыі можна знайсці па спасылках:

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў

Беларуская натарыяльная палата
уверх