Рэспубліканская акцыя па бясплатным прававым кансультаванні, прымеркаваная да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пройдзе ў краіне

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Тэрмезам - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Аўганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак, памяць аб вайне па-ранейшаму болем адклікаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, што не вярнуліся.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай памятнай даты, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 15 лютага арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным прававым кансультаванні воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў сем'яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Інфармацыю аб бясплатных кансультацыях можна атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, у натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях нашай краіны.

Падрабязнасці аб маючай адбыцца Акцыі можна знайсці па спасылках:

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў

Беларуская натарыяльная палата
уверх