Семінар для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2019-2021 гг., праведзены ў Міністэрстве юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі 10 снежня 2021 г. праведзены семінар у анлайн фармаце для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2019-2021 г.г.

У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых грамадскіх аб’яднанняў, а таксама супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Дэпартамента па архівах і справаводстве.

Супрацоўнікі дзяржаўных органаў выступілі па найбольш актуальных пытаннях заканадаўства, звярнулі ўвагу прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў на найбольш характэрныя парушэнні і недахопы, якія дапускаюцца ў ходзе ажыццяўлення грамадскімі аб’яднаннямі сваёй дзейнасці. Былі закрануты актуальныя пытанні дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, падаткаабкладання некамерцыйных арганізацый, фінансавай дзейнасці, заснавання сімволікі гэтых арганізацый і інш. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў адказалі на пытанні ўдзельнікаў семінара.

Таксама звернута ўвага ўдзельнікаў семінара на абавязак для грамадскіх аб’яднанняў прадстаўляць у рэгіструючыя органы інфармацыю (справаздачнасць), прадугледжаную заканадаўствам, а таксама на абавязак штогод да 1 сакавіка даводзіць да ўсеагульнага ведама інфармацыю (справаздачнасць) аб сваёй дзейнасці, паступленні і расходаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці.

уверх