Акцыя "Даступнае права" па бясплатным прававым кансультаванні да Дня сям'і
15 мая ў нашай краіне адзначаецца адно з самых светлых і радасных святаў – Дзень сям'і.
Прымеркаваная да гэтага свята рэспубліканская акцыя "Мая сям'я - мая краіна" заклікана прыцягнуць увагу грамадства да сям'і як важнейшага сацыяльнага інстытута, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць шлюбных адносін і нараджэнне дзяцей, пераемнасць пакаленняў, высокую маральнасць і патрыятыз.
Міністэрства юстыцыі традыцыйна гэтымі днямі арганізуе правядзенне акцыі "Даступнае права" па бясплатным кансультаванні шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў. У фармаце асабістых прыёмаў і «прамых тэлефонных ліній» спецыялісты галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, работнікі загсаў і органаў прымусовага выканання, адвакаты, натарыусы адкажуць на пытанні грамадзян. Дзяржаўныя архіўныя ўстановы бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях месцазнаходжання архіўных дакументаў, неабходных для аказання дапамогі па сацыяльных пытаннях.
Непасрэдна ў Міністэрстве юстыцыі 15 мая 2023 года пройдуць "прамыя тэлефонныя лініі" па наступных пытаннях:
11.00-13.00 - "Сацыяльныя гарантыі шматдзетным сем'ям"
тэл. (017) 200 02 19 - кансультант упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы Савіч Вольга Уладзіміраўна.
11.00-13.00, 15.00-17.00 - "Па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану"
тэл. (017) 211 01 93 - кансультант упраўлення натарыята і загсаў Семянюк Алена Антонаўна.
14.00-15.00 - "Аб дзейнасці органаў прымусовага выканання"
тэл. (017) 200 06 17 - кансультант упраўлення забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Дыбаль Таццяна Валер'еўна.
14.00-15.00 - "Па пытаннях заключэння пагадненняў аб дзецях і аб аліментах"
тэл. (017) 200 89 71- кансультант упраўлення натарыята і загсаў Ярмош Наталля Аляксандраўна.
Падрабязнасці аб маючай адбыцца акцыі можна таксама знайсці па спасылках:
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
