Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот сустрэўся са студэнтамі і адміністрацыяй юрыдычнага факультэта БДУ
13 красавіка 2022 года на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: "Асноўныя эканамічныя дасягненні першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу".
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дэкан факультэта Андрэй Шыдлоўскі.
Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот у сваім выступленні пералічыў асноўныя напрамкі дзейнасці міністэрства, задачы, якія стаяць перад органамі і арганізацыямі сістэмы Мінюста. Больш дэталёва спыніўся на асвятленні пытанняў канстытуцыйнай рэформы і ролі Міністэрства юстыцыі ў яе рэалізацыі як вядучага нарматворчага органа краіны.
Гаворачы аб сучаснай грамадска-палітычнай абстаноўцы, Алег Мікалаевіч прывёў гістарычныя факты, якія сведчаць аб генацыдзе беларускага народа, ролі нацыяналістычных фарміраванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны і спробах адраджэння нацызму сёння, якія сталі прычынай узброенага супрацьстаяння на тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Андрэй Мальцаў адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці. «Бо гісторыя нашых продкаў - гэта трыўмфальная старонка не толькі нашай гісторыі, але і ўсяго чалавецтва. Толькі так мы зможам сфарміраваць аб'ектыўнае стаўленне грамадства да гістарычнага мінулага, захаваць і ўмацаваць адзінства беларускага народа», - адзначыў Андрэй Васільевіч, звяртаючыся да студэнтаў.
