Прадстаўнікі міністэрства і натарыусы наведалі гімназію № 12 г. Мінска

22 красавіка бягучага года прадстаўнікі міністэрства і натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнага акругі наведалі гімназію № 12 г. Мінска, дзе адбылася інфармацыйна-прававая сустрэча са старшакласнікамі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення натарыята і загсаў Жукава Н.М., кансультант упраўлення натарыята і загсаў Семянюк А.А., натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Друсь Н.У. і Жаўняк Р.У.

Падчас сустрэчы навучэнцам Жукавай Н.М. была даведзена інфармацыя аб асноўных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі, яго ролі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі і функцыях.

Аб правах і абавязках, якія вынікаюць са шлюбных і сямейных адносін, аб умовах і парадку заключэння шлюбу, яго скасавання, аб парадку рэгістрацыі нараджэння і змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, пра гісторыю стварэння і дзейнасці органаў загса рэспублікі распавяла Семянюк А.А.

Натарыусы патлумачылі навучэнцам пытанні грамадзянскай дзеяздольнасці. Былі дэталёва разгледжаны пытанні дзеяздольнасці непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў, дзеяздольнасці непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў (малалетніх), а таксама эмансіпацыі.

Па выніках сустрэчы прадстаўнікі міністэрства і натарыусы адказалі на пытанні навучэнцаў.

уверх