Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Братэрскі Саюз»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Братэрскі Саюз».
Гэта міжнароднае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах:
-
cадзейнічання ў пабудове моцнай і незалежнай, стабільнай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь;
-
cадзейнічання ў развіцці міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі ў частцы ідэалагічнага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання насельніцтва;
-
папулярызацыі ў публічнай інфармацыйнай сетцы і іншых крыніцах метадаў і формаў выказвання патрыятызму і любові да Радзімы;
-
аб’яднання аднадумцаў з розных рэгіёнаў і краін, дапамогі ў рэалізацыі ідэй і праектаў;
-
аб’яднання грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян замежных дзяржаў, на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей народаў, іх культурных традыцый і гістарычнага лёсу;
-
далучэння (уцягвання) школьнікаў і моладзі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў да вывучэння гісторыі сваіх краін, захаванню гістарычнай праўды і памяці;
-
дапамогі ў вырашэнні сацыяльных праблем, аказання дапамогі ахвярам узброеных канфліктаў і асобам, якія пацярпелі ў выніку надзвычайных сітуацый;
-
ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў і моладзі, папулярызацыі службы ва Узброеных сілах і органах унутраных спраў.
