Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці

11 студзеня 2023 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях натарыяльнай дзейнасці разгледжана пытанне аб ануляванні пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці, выдадзенага натарыусу Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Доўгай Аксане Валянцінаўне, у сувязі са здзяйсненнем правіны, якая парушае патрабаванні Правілаў прафесійнай этыкі натары.

Па выніках разгляду прынята рашэнне аб ануляванні пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці, выдадзенага Доўгай А.У.

Таксама Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях натарыяльнай дзейнасці прыняты рашэнні аб ануляванні пасведчанняў на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці шасці натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі на падставе пададзеных натарыусамі заяў аб спыненні натарыяльнай дзейнасці.
уверх