У Міністэрстве юстыцыі праведзены навучальныя стажыроўкі па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў

У перыяд 28 ліпеня па 9 жніўня Міністэрствам юстыцыі праведзены навучальныя стажыроўкі па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў для супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.
У стажыроўках прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а менавіта 46 супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, і спецыялістаў юрыдычных службаў.
У ходзе стажыровак ўдзельнікі азнаёміліся з тэарэтычнымі аспектамі падрыхтоўкі, прыняцця нарматыўных прававых актаў і ажыццяўлення іх абавязковай юрыдычнай экспертызы, а таксама ім была дадзена магчымасць самастойна правесці абавязковую юрыдычную экспертызу ведамасных нарматыўных прававых актаў з наступным абмеркаваннем выяўленых парушэнняў.
Акрамя таго, у рамках стажыровак былі абмеркаваны канкрэтныя праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў.
Праведзеныя стажыроўкі станоўча ацэнены прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, якія прымалі ў іх удзел.
Другі цыкл стажыровак пройдзе ў Міністэрстве юстыцыі ў верасні – на пачатку кастрычніка 2021 г.

уверх