У Гомелі адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы "Бывайце, людзі…"

11 лютага 2022 года ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы “Бывайце, людзі…”, якая была арганізавана пракуратурай Гомельскай вобласці пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці.

Выстаўка прысвечана генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яна дэманструе факты аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі. Экспазіцыя створана на аснове сапраўдных архіўных дакументаў, фатаграфій і рэчавых доказаў, якія выкрываюць палітыку генацыду, арганізаванага нацыстамі ў акупаваным Гомелі, дакладна распавядаюць аб фактах нацысцкага тэрору ў дачыненні да мірнага насельніцтва і савецкіх ваеннапалонных, аб тых трагічных старонках у нашай гісторыі, якія забыццю не падлягаюць.

Нагадаць гамяльчанам аб тым, супраць чаго змагаліся беларусы і якім коштам дасталася нашай краіне Перамога, прыехаў генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, які расказаў, што яшчэ ў дзяцінстве, слухаючы ўспаміны родных пра вайну, прыходзіў у жах гэтых зверстваў фашыстаў. А пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў расказаў аб новых знойдзеных пахаваннях ахвяр фашыстаў. Бачыць архіўныя здымкі, якія сведчаць аб жорсткім абыходжанні з жыхарамі акупаванага Гомеля, чытаць сведчанні відавочцаў тых жудасных падзей хоць і цяжка, але вельмі важна. Мы павінны расказваць нашым дзецям і ўнукам праўду, якой бы непрывабнай яна не была, каб не дапусціць здзяйснення падобных зверстваў у будучыні.

 Падрабязней на інфармацыйных парталах "Гомельскія ведамасці"

https://newsgomel.by/news/society/vystavka-na-osnove-podlinnykh-arkhivnykh-dokumentov-otkrylas-v-gomele_74226.html

 і "Гомельская праўда"

https://gp.by/novosti/obshchestvo/news244939.html

уверх