Аб парадку спагнання запазычанасці пры растэрміноўцы выканання
9 лютага 2022 года ў Інструкцыю па выканаўчым вядзенні ўнесены змяненні.
Асноўным новаўвядзеннем стала замацаванне парадку спагнання запазычанасці па выканаўчых дакументах, па якіх актамі заканадаўства даўжніку дадзена растэрміноўка выканання.
Выканаўчае вядзенне можа быць узбуджана толькі на тую суму запазычанасці, тэрмін выплаты якой ужо наступіў. Унесеныя ў Інструкцыю па выканаўчым вядзенні змяненні дадуць магчымасць судоваму выканаўцу ў рамках выканаўчага вядзення, што знаходзіцца на выкананні, змяніць суму спагнання пры надыходзе чарговага тэрміну плацяжу.
Для гэтага спагнанніку неабходна будзе падаць судоваму выканаўцу заяву аб спагнанні чарговых плацяжоў, па выніках разгляду якой судовы выканаўца вынесе пастанову аб змяненні сумы спагнання.
У тым выпадку, калі ў рамках выканаўчага вядзення будзе спагнана толькі частка запазычанасці па выканаўчым дакуменце, па якім заканадаўчым актам была дадзена растэрміноўка выканання, выканаўчае вядзенне будзе заканчвацца, але выканаўчы дакумент судовы выканаўца будзе вяртаць спагнанніку для забеспячэння магчымасці прымусовага спагнання неаплачанай сумы запазычанасці ў наступным. .
Гэтыя змяненні набудуць моц 1 сакавіка 2022 года.
