Намеснік Міністра Сяргей Каліноўскі наведаў падведамныя арганізацыі г.Кіраўска

11 лістапада 2022г. намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі наведаў органы і арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Сумесна з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандрам Маймусавым, Сяргей Аляксеевіч азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў, абмеркаваў актуальныя пытанні, звязаныя з выкананнем выканаўчых дакументаў, ацаніў вынікі працы.

Наведаў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану і азнаёміўся з умовамі працы службы "Адно акно" Кіраўскага райвыканкама.

Адбылася размова з прадстаўнікамі Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў і натарыяльнай канторы Кіраўскага раёна.

У завяршэнне рабочай паездкi Сяргей Каліноўскі сустрэўся з актывам Кіраўскага раёна ў рамках Адзінага дня інфармавання рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы, дзе абмеркавалі ўнесеныя змяненні ў Канстытуцыю і ў выбарчае заканадаўства.
уверх