Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні да Дня маці

14 кастрычнiка ў нашай краіне адзначаюць Дзень маці. Гэта свята - своеасаблівы дзень падзякі, дзень самай вялікай і святой місіі для тых, хто насіў дзіця пад сэрцам і чыё сэрца ўсё жыццё, потым баліць за яго.

У Беларусі ўдзяляецца самая пільная ўвага вырашэнню праблем жанчын, сям'і і дзяцей, стварэнню ўмоў для іх нармальнай жыццядзейнасці. Шчаслівае мацярынства - нацыянальны прыярытэт.

Усе апошнія гады ў рэспубліцы прадаўжаецца ўдасканаленне заканадаўства з мэтай павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці правоў маці і дзіцяці, інтарэсаў сям'і.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным прававым кансультаванні шматдзетных маці і малазабяспечаных грамадзян.

Інфармацыю аб бясплатных кансультацыях можна атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, у натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях нашай краіны.

Падрабязнасці аб маючай адбыцца акцыі можна знайсці па спасылках:

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Беларуская натарыяльная палата

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў
уверх