Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот правёў сустрэчу з навучэнцамі СШ № 116 г. Мінска ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ"
У новым навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь прадоўжана рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна". У Год гістарычнай памяці ўсімі ўдзельнікамі праекта надаецца асаблівае значэнне павышэнню медыяграматнасці, інфармацыйнай культуры і інфармацыйнага імунітэту навучэнцаў.
Першыя заняткі ў рамках праекта на тэму «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна» 22 верасня 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 116 г.Мінска» правёў намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот. У даступнай форме Алег Мікалаевіч расказаў навучэнцам аб развіцці розных сфер грамадскага жыцця, якія адлюстроўваюць дасягненні Рэспублікі Беларусь за гады суверэнітэту, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, прааналізаваў знакавыя падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне.
Падчас дыялогу вучняў цікавілі пытанні, якія тычацца працаўладкавання ў перыяд летніх канікулаў, у тым ліку працоўнай занятасці моладзі ў студэнцкіх атрадах.
«Натуральна, кожны з вас індывідуальны: нехта захапляецца спортам, нехта імкнецца да грамадскай працы і валанцёрства, а нехта захоплена займаецца гісторыяй і краязнаўствам. Але самае важнае і каштоўнае, што кожны з вас мае магчымасць знайсці справу "па душы" - менавіта тое, дзе найбольш ярка і прадуктыўна атрымаецца праявіць сябе. І з боку нашай дзяржавы для гэтага ствараюцца ўсе ўмовы», - падкрэсліў намеснік Міністра, звяртаючыся да школьнікаў.
Напрыканцы свайго выступлення Алег Кот пажадаў навучэнцам моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і новых дасягненняў на выбраным шляху для самарэалізацыі.
