У Міністэрстве юстыцыі праведзены навучальныя стажыроўкі ў сферы абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў

У перыяд з 28 верасня па 7 кастрычніка Міністэрствам юстыцыі праведзены другі цыкл навучальных стажыровак у сферы абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў для супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.

Усяго ў двух цыклах стажыровак прынялі ўдзел больш за 70 супрацоўнікаў, адказных за падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, і спецыялістаў юрыдычных службаў з 29 дзяржаўных органаў.

У ходзе стажыровак ўдзельнікам былі дадзены рэкамендацыі, заснаваныя на практычным вопыце Міністэрства юстыцыі, па пытаннях падрыхтоўкі ведамасных нарматыўных прававых актаў, праектаў заканадаўчых актаў і пастаноў Урада ў частцы, якая датычыцца ўстанаўлення ведамасных нарматворчых паўнамоцтваў.

Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў стажыровак выклікалі пытанні аптымізацыі адміністрацыйных працэдур у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання і ўдасканаленне іх прававога рэгулявання у сувязі з навеламі заканадаўства ў гэтай сферы, якія ўступаюць у сілу ў сакавіку наступнага года.

Удзельнікам стажыровак таксама была прадастаўлена магчымасць самастойна правесці абавязковую юрыдычную экспертызу канкрэтных нарматыўных прававых актаў і абмеркаваць выяўленыя ў іх недахопы.

Стажыроўкі станоўча ацэнены прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, якія прымалі ў іх удзел, у сувязі з чым практыка правядзення мерапрыемстваў падобнага фармату працягнецца.

уверх