Наведаны службы "адно акно" Баранавіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці

Першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава і начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч правялі маніторынг дзейнасці службаў "адно акно" Баранавіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раённых выканаўчых камітэтаў.

Пры наведванні названых раёнаў прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі азнаёміліся з арганізацыяй работы службаў "адно акно", абмеркавалі пытанні кадравага забеспячэння, а таксама абазначылі прыярытэтныя напрамкі развіцця сферы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам паляпшэння ўмоў размяшчэння службаў і неабходнасці выканання пастаўленай Кіраўніком дзяржавы задачы па стварэнню ўмоў для максімальна камфортнага і якаснага аказання паслуг насельніцтву.

уверх