Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні для шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

15 траўня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень сям'і. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 мая арганізуе правядзенне акцыі "Даступнае права" па бясплатным прававым кансультаванні шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У гэты дзень у будынку Міністэрства юстыцыі па адрасе: г. Мінск, вул. Калектарная, 10, каб. 321, у перыяд часу з 10:00 да 13:00 і з 14:00 да 16:00 будзе арганізавана кансультаванне працаўнікамі цэнтральнага апарата міністэрства, адвакатамі і натарыусамі. Грамадзянам будуць дадзены кансультацыі па розных прававых тэматыках, у тым ліку па пытаннях працоўнага, сямейнага, грамадзянскага права, пытаннях прымусовага выканання, сацыяльнай дзейнасці дзяржавы і іншым.

Бясплатныя кансультацыі 12 мая 2022 года шматдзетныя сем'і, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, могуць атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, ва ўсіх натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях нашай краіны.

Інфармацыю пра адрасы і графікі працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама тэрытарыяльных калегій адвакатаў можна ўдакладніць на сайтах belnotary.by і rka.by.

уверх