У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, пачала сваю працу віртуальная выстаўка “Партызанскія малюнкі”.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў і Года гістарычнай памяці, на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі пачала сваю працу віртуальная выстаўка “Партызанскія малюнкі”, прысвечаная ранняй творчасці заслужанага архітэктара БССР Яўгена Канстанцінавіча Дзятлава, станаўленне якога як мастака на цяжкія ваенныя гады.

Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў нарадзіўся 17 мая 1923 г. у вёсцы Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.

У чэрвені 1941 г. Я. К. Дзятлаў скончыў сярэднюю школу № 20 г. Мінска. Выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня. Ён марыў стаць мастаком, але замест пэндзляў і алоўкаў 18-гадоваму хлопцу прыйшлося ўзяць у рукі вінтоўку. Ужо восенню 1941 г. ён апынуўся ў партызанскім атрадзе "Полымя", пасля пераўтвораным у брыгаду. Атрад дыслакаваўся ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

У рэдкія хвіліны адпачынку ён стараўся захаваць партызанскі побыт, маляваў партрэты сяброў. Гэтыя замалёўкі захаваліся і сталі гістарычнымі дакументамі.

Матэрыялы выставы даступныя па спасылцы.
уверх