Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння абноўленага выдання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Рабочай групай па пытаннях перакладу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на англійскую мову з улікам змяненняў і дапаўненняў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г., ажыццяўлена экспертная работа па падрыхтоўцы абноўленага выдання Асноўнага закону дзяржавы на замежнай мове.
У склад рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі Канстытуцыйнага Суда, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Міністэрства юстыцыі ў рабочай групе было прадстаўлена галоўным спецыялістам міжнародна-прававога аддзела ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Д.В.Богдан.
8 чэрвеня 2022 г. адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння членам рабочай групы абноўленага выдання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на беларускай, рускай і англійскай мовах.
