У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся міжнародны навуковы круглы стол па гуманітарным праве

9 снежня 2021 года прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Сакратар Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Басалыга выступіў на пленарным пасяджэнні міжнароднага навуковага круглага стала “Развіццё міжнароднага гуманітарнага права і дзейнасць Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца”.

Мерапрыемства, арганізаванае Беларускім дзяржаўным універсітэтам сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа, сабрала экспертаў у сферы міжнароднага гуманітарнага права, прадстаўнікоў навуковых і адукацыйных устаноў краіны і іншых дзяржаў.

У ходзе свайго выступлення Сакратар беларускай Камісіі падзякаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт за яго ўклад у работу па распаўсюджванню ведаў аб міжнародным гуманітарным праве. Карыстаючыся магчымасцю, Аляксандр Басалыга азнаёміў удзельнікаў круглага стала з асновамі дзейнасці і вынікамі работы нацыянальнага міжведамаснага органа, які каардынуе работу кампетэнтных органаў і арганізацый у сферы міжнароднага гуманітарнага права, і заклікаў да далейшай зладжанай работы ў гэтым напрамку.

уверх