Намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў павіншаваў работнікаў дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці са 100-гадовым юбілеем архіўнай службы Беларусі

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі, адбылося 5 кастрычніка 2022 г. ва ўстанове культуры «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры».

Звяртаючыся да прысутных, Мікалай Міхайлавіч адзначыў, што лёс архіўнай службы Беларусі неразрыўна звязаны са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці. Аб'ектыўнае і ўсебаковае вывучэнне гісторыі проста немагчыма ўявіць без дакументаў.

За мінулыя сто гадоў архівістам прыйшлося прайсці праз шматлікія рэарганізацыі і пераўтварэнні, практычна з нуля наладзіць работу пасля трагедый і страт ваеннага ліхалецця. Аднак з усімі цяжкасцямі і выпрабаваннямі ўдалося дастойна справіцца дзякуючы праведзенай каласальнай рабоце.

Намеснік Міністра падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі архівістаў сабраны ўнікальны комплекс дакументаў – Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь, сфарміравана і развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база, рэалізаваны сотні маштабных навуковых і асветніцкіх праектаў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню.

Вельмі важным дасягненнем з'яўляецца адкрытасць і даступнасць сучасных архіваў, іх уцягнутасць у агульнадзяржаўную гістарычную палітыку і канструктыўны інфармацыйны дыялог з грамадствам.

Старавойтаў М.М. адзначыў прадуктыўную работу дзяржаўных архіўных устаноў Магілёўскай вобласці па ўзаемадзеянні з арганізацыямі ва ўсіх сферах дзейнасці беларускай дзяржавы.

Мікалай Міхайлавіч павіншаваў з прафесійным святам ветэранаў і работнікаў архіўных устаноў, пажадаў ім з гонарам і добрай якасцю выконваць ускладзеныя на іх беларускім грамадствам і дзяржавай задачы.

уверх