Юбілейны канверт да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі
14 ліпеня 2022 года Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпушчаны ў зварот канверт з арыгінальнай маркай “100 гадоў архіўнай службе Беларусі”.
Праект рэалізаваны РУП “Белпошта” ў супрацоўніцтве з Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць на паштамце горада Мінска 4 жніўня 2022 г.
Падрабязней пра праект: https://www.belpost.by/philately/infolists/3492.
