Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са 100-гадовым юбілеем архіўнай службы краіны
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Работнікам і ветэранам архіўнай службы
Паважаныя сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі.
Сімвалічна, што векавы юбілей адзначаецца ў Год гістарычнай памяці, калі перад грамадзянамі краіны адчыняюцца новыя старонкі гераічнага мінулага Беларусі.
Дзякуючы вам сабраны і захаваны мільёны ўнікальных дакументаў летапісу нашай гісторыі, якія цяпер складаюць Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь.
Гэта памяць народа, яго дакументальная спадчына. Выкарыстанне архіўных матэрыялаў, якія аб'ектыўна адлюстроўваюць палітычнае, сацыяльнае і духоўнае жыццё грамадства, сёння як ніколі садзейнічае выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці, адданасці і любові да Радзімы.
Упэўнены, што, абапіраючыся на закладзеныя папярэднімі пакаленнямі архівістаў традыцыі, вы і ў далейшым будзеце паспяхова працаваць на карысць нашай краіны.
Прыміце словы ўдзячнасці за вашу карпатлівую, добрасумленную і плённую працу.
Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, прафесійных поспехаў і мірнага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка
Фота з афіцыйнага партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
