Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання

За пяць месяцаў 2021 года ў Беларусі зарэгістраваны 18431 суб’ект гаспадарання (4052 юрыдычныя асобы і 14379 індывідуальных прадпрымальнікаў):

  • у Брэсцкай вобласці – 316 юрыдычных асоб і 1939 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Віцебскай вобласці – 251 юрыдычная асоба і 1340 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Гомельскай вобласці – 302 юрыдычныя асобы і 1645 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Гродзенскай вобласці – 253 юрыдычныя асобы і 1757 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Мінскай вобласці – 668 юрыдычных асоб і 2437 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Магілёўскай вобласці – 238 юрыдычных асоб і 1323 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у горадзе Мінску – 1996 юрыдычных асоб і 3938 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 28 юрыдычных асоб.

Пры гэтым у дачыненні да 14726 суб'ектаў гаспадарання (3875 юрыдычных асоб і 10851 індывідуальнага прадпрымальніка) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).
уверх