Міністэрствам юстыцыі вызначаны лепшыя ў галіне рэгістрацыі бізнесу

Міністэрства юстыцыі штогод вызначае найлепшых у сферы рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. І гэты год не выключэнне.

Забеспячэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. І першае, з чым сутыкаецца на сваім шляху будучы прадпрымальнік, - гэта стварэнне сваёй справы.

І калі распрацоўка і ўдасканаленне правілаў адкрыцця бізнесу - задача Міністэрства юстыцыі, то іх рэалізацыя - справа рэгіструючых органаў і іх канкрэтных спецыялістаў.

Лепшымі рэгіструючымі органамі па выніках 2022 г. прызнаны:

  • Салігорскі раённы выканаўчы камітэт;

  • Мінскі абласны выканаўчы камітэт у асобе галоўнага ўпраўлення юстыцыі.

 

Званне лепшага спецыяліста рэгіструючага органа па выніках 2022 г. прысвоена:

  • Луцэнкавай Аксане Уладзіміраўне - загадчыку сектара прадпрымальніцтва і паслуг аддзела эканомікі Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта;

  • Ратаўтас Марыне Уладзіміраўне - намесніку начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і Адзінага дзяржаўнага рэгістра галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

Нашыя пераможцы прысвяцілі сферы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання шмат гадоў, з'яўляюцца прафесіяналамі сваёй справы.

На калегіі Міністэрства юстыцыі, якая прайшла 9 лютага, пераможцам конкурсаў уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.

уверх