Алег Кот назначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 лютага 2022 года, разглядаючы кадравыя пытанні, даў згоду на назначэнне Алега Ката намеснікам Міністра юстыцыі. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе галоўнага саветніка сектара грамадскай бяспекі каардынацыйна-інспектарскага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.
