Актуальныя пытанні прымянення заканадаўства разгледжаны ў ходзе вэбінара з натарыусамі

10 лютага намеснік начальніка ўпраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Міхалевіч Ж.Л. прыняла ўдзел у правядзенні семінара для натарыусаў на тэму: "Актуальныя пытанні прымянення заканадаўства аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння", арганізаваным Беларускай натарыяльнай палатай, у тым ліку з выкарыстаннем відэаканферэнц. У правядзенні семінара таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Цівінская Г.А. і Грузд В.Д.

На семінары былі разгледжаны пытанні захавання натарыусамі заканадаўства ў гэтай сферы, выяўлення фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю, ажыццяўлення тэхнічнай праверкі спецыяльных фармуляраў рэгістрацыі фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю.

На пытанні, якія паступілі ад натарыусаў, у тым ліку ў ходзе правядзення семінара, былі дадзены адказы.

уверх