Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах правялі занятак з працаўнікамі Мінюста

Сёння прадстаўнікі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах" правялі прафілактычныя заняткі з работнікамі цэнтральнага апарата і структурных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі.
У першай частцы занятку старшыня таварыства Ігамбердыеў Анвар расказаў работнікам Мінюста аб асаблівасцях дзейнасці Аб'яднання на вадаёмах Рэспублікі Беларусь, агучыў функцыі і задачы арганізацыі. Была прадстаўлена статыстыка па няшчасных выпадках на водах, прыведзены прыклады небяспечных сітуацый. Таксама ў мэтах выключэння прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здарэнням з людзьмі на водах, была праведзена мэтанакіраваная інфармацыйна - тлумачальная работа па пытаннях захавання мер асабістай і грамадскай бяспекі. Асаблівая ўвага засяроджана на бестурботнасці бацькоў, якая часта становіцца прычынай няшчасных выпадкаў з дзецьмі.
Пры правядзенні прафілактычнай гутаркі выкарыстоўваліся матэрыялы агітацыйнага характару (відэафільмы).
Другая частка занятку складалася ў практычнай дэманстрацыі і адпрацоўцы навыкаў аказання першай дапамогі (экстранай даўрачэбнай дапамогі) з выкарыстаннем інтэрактыўнага трэнажора для прыёмаў сардэчна-лёгачнай і мазгавой рэанімацыі «Максім».
Прадстаўнікі Аб'яднання пажадалі добрага летняга адпачынку ля вадаёмаў без непрыемных здарэнняў, выказаўшы надзею, што атрыманыя веды не давядзецца прымяняць на практыцы.
Калектыў Міністэрства, у сваю чаргу, падкрэсліў важнасць работы па папярэджанні няшчасных выпадкаў і выратаванні людзей, а таксама падзякаваў гасцям за магчымасць актуалізаваць свае веды ў аказанні экстранай даўрачэбнай дапамогі.
уверх