Пытанні функцыянавання служб «адно акно» Магілёўскай вобласці разгледзілі на cемінары-нарадзе

Галоўным упраўленнем юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта 7 снежня 2021 г. быў праведзены семінар-нарада па тэме «Аб функцыянаванні службаў «адно акно» ў Магілёўскай вобласці і праблемных пытаннях у рабоце з насельніцтвам». У семінары прынялі ўдзел кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Дзядкоў М.Л., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Маймусаў А.С., кіраўнікі спраў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у г.Магілёве і г.Бабруйску, начальнікі ўпраўленняў (аддзелаў) па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, спецыялісты службаў «адно акно», а таксама члены міжведамаснай абласной рабочай групы па вывучэнні стану работы з насельніцтвам.

Былі разгледжаны пытанні аб практыцы функцыянавання службаў «адно акно» Горацкага і Клічаўскага раённых выканаўчых камітэтаў, аб асноўных парушэннях, якія выяўляюцца ў рабоце службаў «адно акно». Кіраўнікі спраў заслуханы са справаздачамі аб прынятых мерах па ўстараненню недахопаў, выяўленых абласной міжведамаснай рабочай групай у выніку маніторынгу арганізацыі работы з насельніцтвам, дзейнасці службаў «адно акно», ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у Касцюковіцкім і Чэрыкаўскім раёнах.

Па выніках праведзенага семінара мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дадзены рэкамендацыі аб удасканаленні дзейнасці службаў «адно акно», а таксама шэраг даручэнняў арганізацыйнага характару.

уверх