Адбыўся «круглы стол» па пытаннях нарматворчай дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню

7 чэрвеня 2021 г. Міністэрствам юстыцыі з выкарыстаннем сродкаў відэаканферэнцсувязі праведзены «круглы стол» па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, якія прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў.

Адкрываючы «круглы стол», намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава адзначыла важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, паколькі яны даюць магчымасць юрыстам і іншым зацікаўленым спецыялістам значнай колькасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання абмеркаваць практычныя бакі нарматворчай дзейнасці і сістэматызаваць спецыяльныя веды і навыкі ў розных сферах грамадскіх адносін.

Па выніках абагульнення запытаў, якія паступілі з рэгіёнаў, і з улікам праведзенай Міністэрствам юстыцыі інвентарызацыі рашэнняў мясцовых органаў у рамках «круглага стала» быў асвечаны шэраг пытанняў ведамаснай нарматворчасці, адбыўся абмен думкамі, былі заслуханы практычныя аспекты правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, выпрацаваны аднолькавыя правілы па спрэчных пытаннях рэалізацыі мясцовымі органамі нарматворчых паўнамоцтваў.

Па выніках праведзенага мерапрыемства Міністэрствам юстыцыі будзе падрыхтавана метадычнае пісьмо для кіраўніцтва ў ходзе нарматворчай дзейнасці галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі і мясцовымі органамі кіравання і самакіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

уверх