Міністр культуры Анатоль Маркевіч уручыў узнагароды кіраўнікам цэнтральнага апарата Мінюста

Рабочая нарада ў Міністэрстве юстыцыі сёння пачалася з прыемных момантаў. 

Ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам культуры Анатолем Маркевічам былі адзначаны ўзнагародамі ведамства кіраўнікі цэнтральнага апарата Мінюста за высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Граматай Міністэрства культуры ўзнагароджана першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава. Падзякі ўручаны начальніку галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціне Якімовіч і намесніку начальніка ўпраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы Кацярыне Рынейскай.

Анатоль Мечыслававіч выказаў вялікую ўдзячнасць адзначаным кіраўнікам і ўсяму калектыву нарматворцаў, якія прымалі ўдзел у правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы і ва ўзгадненні праектаў шэрагу прававых актаў.

У сваю чаргу Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка падзякаваў госцю за высокую ацэнку дзейнасці свайго калектыву, выказаў упэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве двух ведамстваў на карысць развіцця і працвітання Рэспублікі Беларусь.

уверх