Адбыўся працоўны візіт першага намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай у Дзяржынск
8 ліпеня 2022 г. першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава наведала з рабочым візітам Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, дзе вывучыла работу мясцовых органаў улады па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці жыццядзейнасці насельніцтва».
У ходзе рабочай паездкі абмяркоўваліся актуальныя пытанні выканання патрабаванняў, што прад'яўляюцца заканадаўствам да арагізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб i да службаў "адно акно", у тым ліку ў святле апошніх змяненняў прававога рэгулявання парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур адносна суб'ектаў гаспадарання.
Наталля Мікалаеўна таксама пабывала ў новым памяшканні службы "адно кона" Дзяржынскага райвыканкама, якое ў бліжэйшы час адкрыецца для наведвальнікаў. Абноўлены аб'ект будзе адпавядаць усім патрабаванням па забеспячэнню канфідэнцыйнасці і камфорту грамадзян: абсталяваны зручныя месцы прыёму насельніцтва, устаноўлена сістэма электроннага кіравання чаргой.
Па выніках візіту былі абазначаны сумесныя крокі, якія будуць накіраваны на ўдасканаленне механізмаў работы з грамадзянамі ў частцы разгляду зваротаў і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
