Пяршоўцы ГА «БРСМ» у Мінюсце быць!
7 ліпеня ў Міністэрстве юстыцыі адбыўся сход маладых супрацоўнікаў цэнтральнага апарата. На парадку дня стаяла пытанне аб стварэнні ячэйкі грамадскага аб'яднання "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі".
На сустрэчу былі запрошаны другі сакратар камітэта ГА "БРСМ" Аляксандр Прохараў і першы сакратар Маскоўскага раённага камітэта ГА "БРСМ" г. Мінска Павел Лапацінскі.
Аляксандр Юр'евіч расказаў аб гісторыі стварэння арганізацыі, аб стратэгіі развіцця саюза. Ён падкрэсліў, што мэта маладзёжнага саюза - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
Многае гаварылася аб напрамках дзейнасці аб'яднання. Так, БРСМ аказвае вялікую падтрымку таленавітай і адоранай моладзі, удзельнічаючы ў арганізацыі розных творчых конкурсаў і фестываляў. Спартыўныя і турыстычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай саюза моладзі, прапагандуюць здаровы лад жыцця. Такога роду дзейнасць аб'яднання ўсяляк садзейнічае і развіццю валанцёрскага руху ў краіне.
Супрацоўніцтва з маладзёжнымі арганізацыямі іншых краін дае магчымасць абменьвацца вопытам у розных напрамках дзейнасці.
Аднымi з прыярытэтных з'яўляюцца грамадзянска-патрыятычнае і прававое выхаванне моладзі, бо сучаснае пакаленне гэта "сапраўднае, без якога не можа быць будучыні".
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў», - упэўнены Аляксандр Прохараў.
Другая частка мерапрыемства мела дарадчы характар. Было прынята рашэнне аб стварэнні першаснай арганізацыі БРСМ у Міністэрстве юстыцыі і пастаноўцы яе на ўлік у камітэце БРСМ Маскоўскага раёна г. Мінска.
Шляхам галасавання сакратаром ячэйкі стала Багдан Дар'я, кансультант міжнародна-прававога аддзела ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва. Рэвізорам была абрана Сафонава Уладзіслава, галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "Адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.
План мерапрыемстваў было вырашана сфарміраваць у рабочым парадку.
Дзякуем гасцям за сустрэчу, а нашай моладзі жадаем удачы на гэтай ніве!
