Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

У сувязі з правядзеннем 11 лістапада міжнароднага Дня энергазберажэння, Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 8 па 11 лістапада 2022 г. арганізавана рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" пад дэвізам "У адзіным руху да лепшага!".

Мэта правядзення гэтай акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў быце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

З надыходам ацяпляльнага сезона і скарачэннем працягласці светлавога дня пытанні энергазберажэння набываюць асаблівую актуальнасць. Самыя простыя парады па эканоміі рэсурсаў прадстаўлены ў адпаведным раздзеле Інтэрнэт-партала Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта і на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента.

Памятайце! Эканомна расходуючы энергію, мы не толькі захоўваем прыродныя запасы вугалю, газу і нафты для будучых пакаленняў, але і беражом саму магчымасць жыцця на Зямлі.

уверх