"Вывучаючы сямейную гісторыю: правядзенне генеалагічных даследаванняў па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва" - тэма занятку для цэнтральнага апарата Мінюста
6 кастрычніка 2022 г. у Міністэрстве юстыцыі прайшоў занятак для работнікаў цэнтральнага апарата на тэму “Вывучаючы сямейную гісторыю: правядзенне генеалагічных даследаванняў па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва”. З лекцыяй выступіла загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь" Чарвінская В.У.
Мерапрыемства было прымеркавана да прафесійнага свята - Дня архівіста, які штогод адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 6 кастрычніка.
У рамках выступлення Чарвінская В.У. падрабязна расказала аб падрыхтоўчым этапе і тыпавых алгарытмах правядзення генеалагічнага даследавання, асноўных комплексах дакументальных матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва, якія могуць паслужыць крыніцай звестак для аднаўлення радаводу, асаблівасцях работы з дакументальнымі крыніцамі па генеалогіі.
Лектар падкрэсліла актуальнасць і значэнне рэканструкцыі сямейнай гісторыі для фарміравання ўстойлівай пераемнасці пакаленняў і захавання калектыўнай памяці ўсяго беларускага народа, а таксама адзначыў традыцыйна высокую запатрабаванасць гэтага напрамку архіўнай даследчай работы, якая яшчэ больш узрасла ў Год гістарычнай памяці.
У завяршэнне занятку Чарвінская В.У. адказала на шматлікія пытанні аўдыторыі.