Міністр юстыцыі абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа

7 снежня 2021 года адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Іхтыярам Асланавым і Кіраўніком Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь Себасцьенам Фусцьерам.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вынікі сумеснага ўзаемадзеяння Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй якой з'яўляецца Міністр юстыцыі, і Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

Кіраўнік Рэгіянальнай дэлегацыі падзякаваў Міністэрству юстыцыі і Камісіі за садзейнічанне і актыўны ўдзел у мерапрыемствах у сферы міжнароднага гуманітарнага права, якія праводзяцца Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа.

Па выніках сустрэчы бакі выказалі ўзаемную гатоўнасць працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва.

уверх