Галоўнае вясновае свята адзначылі ў Міністэрстве юстыцыі

Нягледзячы на лёгкі марозік, па-вясноваму яркае сонца сустракала сёння супрацоўніц Міністэрства юстыцыі, якія спяшаліся на працу. Перадсвяточную атмасферу дапаўнялі падарункі з кветкамі і прыемныя сюрпрызы, падрыхтаваныя мужчынскім калектывам ведамства. У фае адміністрацыйнага будынка сустракалі сваіх калегаў працаўнікі міністэрства ў шляхецкіх строях. На пятым паверсе Дэпаратментам па архівах і справаводстве была ўстаноўлена банэрная выстава, прысвечаная жанчынам розных эпох гісторыі Беларусі. Тут у спецыяльна абсталяванай фотазоне любая прадстаўніца прыгожага полу магла адчуць сябе кіраўніцай сярэднявечнага княства. Цёплыя віншаванні, радасныя ўсмешкі і бязмежнае мора пазітыву атачалі сёння мілых і цудоўных дам цэнтральнага апарата міністэрства.

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын, быў адкрыты словамі відэавіншавання Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі. Свае музычныя падарункі паднеслі салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў" Аляксандр Аўраменка, Арцём Пякарскі і Аляксей Казючыц.

У выкананні выхаванцаў Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча Аляксея Мартынава і Віктара Папова прагучаў праніклівы верш «Дай Бог» і лірычная песня «Няхай светам кіруе каханне».

Падзякай выканаўцам сталі не толькі авацыі і добры настрой гледачоў. Кіраўніку ансамбля Антону Маркелаву першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава ўручыла Ганаровую грамату міністэрства.

Дарэчы сказаць, віншаванні ад першага намесніка міністра гучалі сёння і з экранаў тэлевізараў. У эфіры праграмы «Наша раніца» на тэлеканале ОНТ Наталля Мікалаеўна распавяла аб тым, якім чынам лёс звязаў яе з Міністэрствам юстыцыі, як атрымоўваецца сумяшчаць адказную працу на высокай пасадзе з абавязкамі мамы і жонкі, і што значыць для яе прафесія юрыста, якая стала справай усяго жыцця.

уверх