Віншаванне Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі з Днём архівіста

Паважаныя калегі!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём архівіста!

 

У дзяржаўных архіўных установах Беларусі захоўваецца дакументальны здабытак краіны, які мае вялізную гістарычную, навуковую і культурную каштоўнасць.

Дзякуючы працы архівістаў сабраны і захаваны мільёны ўнікальных дакументаў летапісу беларускага народа.

У сучасных умовах функцыі дзяржаўных архіўных устаноў становяцца ўсё больш разнапланавымі, маюць міжгаліновы характар, тым самым айчынныя архівы набываюць статус інстытута нацыянальнай памяці.

На архівістах ляжыць вялізны грамадзянскі абавязак - давядзенне да грамадства гістарычнай праўды.

Выкарыстанне архіўных матэрыялаў, якія аб'ектыўна адлюстроўваюць палітычнае, сацыяльнае і духоўнае жыццё грамадства, сёння як ніколі садзейнічае выхаванню адданасці і любові да Радзімы.

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам. Жадаю вам далейшых творчых поспехаў у працы, новых адкрыццяў, дабрабыту, здароўя і працвітання.

 

З павагай,

 

Міністр юстыцыі

Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка
уверх