Міністр юстыцыі правёў выездны прыём грамадзян і наведаў органы юстыцыі ў г. Сянно Віцебскай вобласці
2 кастрычніка 2010 г. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выездны прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Сенненскім райвыканкаме.
На асабістым прыёме да Міністра юстыцыі звярталіся за дапамогай па вырашэнні канкрэтных прававых пытанняў, з якімі грамадзяне сутыкаюцца ў сваім штодзённым жыцці. Так, адна з жыхарак Сенненскага раёна звярнулася да Міністра па пытанні афармлення пасведчання аб праве на спадчыну на жылое памяшканне, якое належыць двум суўласнікам.
У ходзе вывучэння матэрыялаў былі выяўлены тэхнічныя памылкі, якія былі дапушчаны пры рэгістрацыі жылога памяшкання, што, у сваю чаргу, мела пэўныя негатыўныя прававыя наступствы для маёмасных праў грамадзяніна.
Нягледзячы на тое, што матэрыялы па прызначанай справе ўжо з'яўляліся прадметам разгляду ў органах юстыцыі на месцах, Міністр паабяцаў яшчэ раз уважліва вывучыць дазеныя пытанні і даць пісьмовы адказ заяўніку.
Пасля асабістага прыёму грамадзян Міністр правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Сенненскага раёна. На сустрэчах абмяркоўваліся бягучыя пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, а таксама пытанні запатрабаванасці натарыяльных паслуг з боку насельніцтва.
У гэты ж дзень Міністр юстыцыі з удзелам кіраўніцтва раёна наведаў службу «Адно акно» Сенненскага райвыканкама, пагутарыў са спецыялістам, які забяспечвае аказанне дзяржаўных паслуг насельніцтву.