Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян

Традыцыйна ў першую сераду месяца Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян. Магчымасцю звярнуцца напрамую да кіраўніка ведамства са сваімі праблемамі і прапановамі скарысталіся восем жыхароў Мінска, Магілёва і Брэсцкай вобласці.

Шырокі спектр пытанняў разгледжаны падчас прыёму з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў Міністэрства юстыцыі, старшынь Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Раздзел маёмасці, нявыплата аліментаў, працоўныя адносіны сталі прадметам судовых цяжбаў і паслужылі падставай для прыцягнення адвакатаў, судовых выканаўцаў у вырашэнне спрэчных пытанняў. Нязгода заяўнікаў з вынесенымі судовымі рашэннямі па грамадзянскіх справах і матэрыяламі выканаўчага вядзення стала падставай для зваротаў да Міністра юстыцыі.

У ходзе прыёму грамадзянам дадзены дэталёвыя растлумачэнні па прымяненні дзеючага заканадаўства ў вырашэнні спрэчак. Па асобных скаргах на дзеянні адвакатаў былі прызначаны праверкі, якія ўзяты на асабісты кантроль Сяргеем Хаменкам.

уверх