Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі наведалі раённыя службы "адно акно" ў Гродне

5 кастрычніка 2022 года галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Уладзіслава Сафонава наведала службы "адно акно" адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна.

У рамках візіту адбылося азнаямленне з арганізацыяй дзейнасці ўказаных службаў, уключаючы іх матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне. Сёння ў службах створаны неабходныя ўмовы для прыёму грамадзян, іх работнікамі забяспечваецца кансультаванне тых, хто звярнуўся, і аказанне ім дапамогі пры запаўненні заяў.

З прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і супрацоўнікамі службаў абмяркоўваліся актуальныя пытанні дзейнасці і перспектывы развіцця службаў "адно акно".

уверх