Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян

Шырокі спектр пытанняў быў разгледжаны сёння Міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам у ходзе правядзення асабістага прыёму грамадзян. Заяўнікі звярталіся з прапановамі па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы медыяцыі, з просьбамі правядзення праверак дзейнасці асобных грамадскіх аб'яднанняў, а таксама па пытаннях органаў прымусовага выканання, натарыята і адвакатуры.

Выканаўчы дырэктар грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" Ірына Арлоўская звярнулася да Міністра юстыцыі з прапановай прыцягнення медыятараў для садзейнічання прымірэнню абвінавачанага і пацярпелага. Сяргей Хаменка адзначыў, што медыяцыя - гэта той інстытут, які здольны вырашыць шырокае кола пытанняў: ад простых бытавых канфліктаў да ўрэгулявання спрэчак у рамках крымінальнай справы.

Размова ішла аб рабоце, якая цяпер праводзіцца Саюзам юрыстаў па дасудовым вырашэнні спрэчак. Асобна спыніліся на важнасці ролі інстытута медыяцыі ў прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх. Прыведзены прыклад, калі своечасовае ўзаемадзеянне інспекцыі па справах непаўналетніх і медыятара дапамагло ўтрымаць падлетка ад супрацьпраўных дзеянняў і наладзіць яго бесканфліктныя паводзіны ў школьным асяроддзі. У сувязі з гэтым было прапанавана Міністэрству юстыцыі падключыцца сумесна з Міністэрствам унутраных спраў да праекту па ўкараненні дадзенага інстытута ў працу з "цяжкімі" падлеткамі.

Сяргей Хаменка выказаў перакананасць, што гэты напрамак вельмі важны ў справе выхавання падрастаючага пакалення і прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх. Прапрацаваць пытанні далейшага ўзаемадзеяння было даручана ўпраўленню адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Мінюста.

Пры разглядзе пытанняў выканаўчага вядзення, якія агучвалі грамадзяне на асабістым прыёме, прысутнічалі кіраўнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання сталіцы. Для праверкі аб'ектыўнасці зваротаў грамадзян Міністрам юстыцыі былі дадзены адпаведныя даручэнні кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання, вызначаны тэрміны даклада і парадак падрыхтоўкі адказаў заяўнікам.

уверх