Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання
За сем месяцаў 2021 года ў Беларусі зарэгістравана 25477 суб’ектаў гаспадарання (5511 юрыдычных асоб і 19966 індывідуальных прадпрымальнікаў):
у Брэсцкай вобласці – 436 юрыдычных асоб і 2665 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у Віцебскай вобласці – 343 юрыдычныя асобы і 1835 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у Гомельскай вобласці – 404 юрыдычныя асобы і 2268 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у Гродзенскай вобласці – 343 юрыдычныя асобы і 2439 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у Мінскай вобласці – 921 юрыдычная асоба і 3403 індывідуальных прадпрымальніка;
у Магілёўскай вобласці – 336 юрыдычных асоб і 1948 індывідуальных прадпрымальнікаў;
у горадзе Мінску – 2689 юрыдычных асоб і 5408 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд былі зарэгістраваны 39 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 21010 суб'ектаў гаспадарання (5680 юрыдычных асоб і 15330 індывідуальных прадпрымальнікаў) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).
