Лічбавізацыя адмінпрацэдур і зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і суб'екты гаспадарання - тэма пасяджэння сумеснай рабочай групы
5 мая 2023 года пад старшынствам першага намесніка Міністра юстыцыі Наталляй Філіпавай адбылося першае сумеснае пасяджэнне абноўленай рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці.
Гэта рабочая група створана сумесным загадам Міністэрства юстыцыі і Міністэрства эканомікі, як органаў-каардынатараў па адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да фізічных асоб і суб'ектаў гаспадарання адпаведна.
Мэта работы названай групы - пошук і выпрацоўка рашэнняў па зніжэнню адміністрацыйнай нагрузкі як на суб'екты гаспадарання, так і на грамадзян.
На пасяджэнні рабочай групы былі абмеркаваны актуальныя цяпер пытанні цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур, органамі-рэгулятарамі па якіх з'яўляюцца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства фінансаў.
Акрамя таго, былі выпрацаваны уніфікаваныя падыходы да ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па пытаннях атрымання пропускаў на ўезд, знаходжанне на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), вываз маёмасці з названых тэрыторый як адносна грамадзян, так і суб'ектаў гаспадарання з улікам рэінжынірынгу гэтых працэдур, праведзенага адкрытым акцыянерным. таварыствам «Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу».
