Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян

Традыцыйна ў першую сераду месяца Міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам праведзены асабісты прыём грамадзян. Магчымасцю звярнуцца да кіраўніка ведамства скарысталіся восем жыхароў сталіцы і Гомельскага рэгіёна.

Сярод тых, хто звярнуўся, - доктар гістарычных навук Аляксандр Самовіч, які ў мінулым кіраваў Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Цяпер працуе над выданнем кнігі, прысвечанай Першай сусветнай вайне, у аснову якой леглі дакументы, якія захоўваюцца ў дзяржаўных архіўных установах. Да Міністра юстыцыі, як да генерала, які прысвяціў значную частку свайго жыцця вайсковай службе, Аляксандр Самовіч звярнуўся з просьбай падпісаць прывітальнае слова да чытачоў, якое будзе апублікавана на старонках кнігі. Сяргей Хаменка просьбу падтрымаў, падкрэсліўшы асаблівую значнасць гэтай работы ў Год гістарычнай памяці.

«Не варта забывацца, што мужнасць і гераізм былі ўласцівыя народу Беларусі не толькі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямала падобных прыкладаў у гісторыі і Першай сусветнай. Адны з самых кровапралітных бітваў таго перыяду былі менавіта на тэрыторыі Беларусі», - адзначыў Міністр юстыцыі.

Адна з жыхарак Мінска звярнулася да Міністра за аднаўленнем справядлівасці ў працяглай каля года цяжбе з былым старшынёй садовага таварыства. Большая частка пытанняў, агучаных на асабістым прыёме кіраўніка ведамства, датычылася дзейнасці тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання. У рамках асабістага прыёму запрошанымі службовымі асобамі адпаведных падраздзяленняў даваліся тлумачэнні па разгляданых зваротах. У асобных выпадках Міністрам юстыцыі былі дадзены даручэнні па больш паглыбленым вывучэнні праблемных пытанняў, пастаўлены тэрміны даклада і падрыхтоўкі адказаў заяўнікам.

уверх