Тэма заняткаў у Міністэрстве юстыцыі: Развіццё беларуска-расійскіх адносін у рамках Саюзнай дзяржавы

У кантэксце важнага дзяржаўнага свята – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, у Міністэрстве юстыцыі адбыўся лекцыйны занятак, прысвечаны развіццю беларуска-расійскіх адносін.

Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксандр Басалыга з улікам вопыту работы па саюзным будаўніцтве выступіў перад калектывам ведамства.

У дакладзе была прадстаўлена гісторыя працы па развіцці інтэграцыі Беларусі і Расіі, абазначаны інтэграцыйныя дасягненні, пытанні, па якіх яшчэ трэба будзе прыняць рашэнні. Асобны блок выступлення датычыўся развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў прававой сферы.

Для прэс-службы Міністэрства юстыцыі А.Басалыга зазначыў, што вельмі важна для маладых супрацоўнікаў, якія пераважалі ў аўдыторыі, данесці тыя прынцыпы, якія сфарміраваны Кіраўніком дзяржавы, і ідуць па ўсёй кіраўніцкай вертыкалі ў пытаннях саюзнага будаўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Таму ў дакладзе быў зроблены акцэнт на нацыянальных інтарэсах Беларусі, іх увасабленні ў рамках Саюзнай дзяржавы.

уверх