Новы парадак працы са зваротамі грамадзян вывучылі ў Міністэрстве юстыцыі
4 студзеня ў рамках планавага навучання для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі праведзены заняткі на тэму "Арганізацыя работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб".
У рамках першай часткі занятку вядучы спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Кірыл Стаякоў праінфармаваў прысутных аб змяненнях, унесеных у парадак падачы і разгляду зваротаў з 2 студзеня 2023 г. (у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 1 -3 «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»).
Лектар звярнуў увагу на замацаваныя нормы работы са зваротамі, якія маюць масавы характар, адзначыў змяненні, якія закранулі выкарыстанне кніг заўваг і прапаноў, пракаментаваў магчымасць узнікнення сітуацый, звязаных са злоўжываннем заяўнікам правам на зварот.
"Усе змяненні і дапаўненні ўнесены ў Закон з улікам практыкі работы дзяржаўных органаў і арганізацый і накіраваны на ўдасканаленне работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб", - асабліва падкрэсліў Кірыл Стаякоў.
У рамках другой часткі занятку вядучы рэферэнт аддзела абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Ларыса Красільшчык праінфармавала прысутных аб укараненні ў работу з 2 студзеня бягучага года Дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (інтэрнэт-сайт http ://обращения.бел/), з дапамогай якой электронныя звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
"Дзеяўшыя раней спосабы падачы электронных зваротаў (праз афіцыйны сайт, па электроннай пошце) у адпаведнасці з нормамі Закона больш у рабоце не прымяняюцца і, адпаведна, звароты, якія паступілі такім чынам, не разглядаюцца", - падкрэсліла Ларыса Красільшчык.
Спецыяліст наглядна прадэманстравала даступны функцыянал і алгарытм працы з сістэмай уліку і апрацоўкі зваротаў. У ходзе азнаямлення з інфармацыйным рэсурсам з боку ўдзельнікаў занятку паступілі пытанні, звязаныя з укараненнем сістэмы ў практычную дзейнасць, а таксама быў выказаны шэраг заўваг і прапаноў, якія датычыліся арганізацыйных і тэхнічных аспектаў работы з інфармацыйным рэсурсам.
