Сёння прадстаўнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі наведалі "Цягнік Перамогі".

Унікальная інтэрактыўная экспазіцыя заснавана на "эфекце прысутнасці", прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і створана на базе вагонаў перасовачнага выставачна-лекцыйнага комплексу.

Уся экспазіцыя прысвечана гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У саставе цягніка — 9 вагонаў, кожны з якіх прадстаўляе пэўны перыяд ваеннага часу ў храналагічным парадку. Наведвальнікі музея могуць назіраць усю гісторыю вайны: ад вераломнага нападзення фашысцкай Германіі да доўгачаканага Дня Вялікай Перамогі. Адчуць атмасферу, пагрузіцца ў гераічную гісторыю нашага народа дапамагаюць галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці, мноства медыяэкранаў, аб'ёмны гук і каля 150 застылых фігур, якія "ажываюць" дзякуючы тэатральнаму святлу і механічным спецэфектам.

Гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект "Цягнік Перамогі" ў Беларусі сустракаюць ужо другі раз. Ён рэалізуецца дзякуючы ўзаемадзеянню Беларускай чыгункі з Расійскімі чыгункамі пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

Упершыню ў Беларусі "Цягнік Перамогі" пабываў у 2021 годзе. Праект выклікаў вялікую цікавасць і атрымаў высокую ацэнку жыхароў Беларусі. Экспазіцыю перасовачнага музея наведалі больш за 25 тыс. чалавек.

У бягучым годзе "Цягнік Перамогі" пабываў ужо ў 17 гарадах краіны.

Ад імя Міністэрства юстыцыі выказваем арганізатарам глыбокую падзяку за магчымасць наведвання выставы.

уверх